13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам прынята рашэнне аб адкрыцці пасольства Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Адкрыццё пастаяннай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Амане дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць работы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей, практычным вывучэнні магчымасцей прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў, адзначылі ў прэс-службе.
Акрамя таго, гэта ўмацуе пазіцыі Беларусі на аманскім напрамку, а таксама дазволіць знайсці новыя выхады ў краіны Афрыкі і Емен.-0-