Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2025, 17:29

Мінэканомікі завяршае распрацоўку дзяржпраграмы падтрымкі бізнесу на 2026-2030 гады

Фота з архіва
Фота з архіва
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінэканомікі завяршае распрацоўку дзяржпраграмы падтрымкі бізнесу на 2026-2030 гады. Аб гэтым заявіў журналістам міністр эканомікі Юрый Чабатар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магу анансаваць, што мы практычна ўжо завяршылі распрацоўку праграмы падтрымкі прадпрымальніцтва на наступную пяцігодку (2026-2030 гады). Адзначу, што мы з нашымі калегамі ў рэгіёнах і асноўнымі інстытутамі падтрымкі падышлі да гэтай задачы вельмі скрупулёзна", - расказаў Юрый Чабатар. Назва праграмы - "Устойлівае прадпрымальніцтва". Там два асноўныя блокі - стымуляванне развіцця суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і стварэнне камфортнага бізнес-клімату. Прадугледжаны мерапрыемствы па развіцці інстытутаў падтрымкі бізнесу, стварэнні спецыяльных інфармацыйных сэрвісаў, укараненні новых інструментаў падтрымкі МСП.

Плануецца рост аб'ёмаў фінансавання падтрымкі бізнесу. "Аб'ём сродкаў у рэспубліканскім бюджэце прадугледжаны ў два разы большы, чым у бягучай пяцігодцы", - абазначыў міністр. Вырастуць аб'ёмы падтрымкі і з уласных сродкаў Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, а таксама за кошт мясцовых бюджэтаў.

"Думаю, што гэты інструментарый нам істотна дапаможа ў забеспячэнні павелічэння долі малога і сярэдняга бізнесу", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Мінэканомікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі