Дзмітрый Крутой і Міхаіл Вядзернікаў
19 мая, Пскоў /Кар. БЕЛТА/. Калі змогуць наладзіць прыгарадныя чыгуначныя зносіны паміж Вялікімі Лукамі і Полацкам, а таксама Віцебскам, у час рабочай сустрэчы ў Пскове журналістам расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адной з важных тэм абмеркавання на сустрэчы, якая адбылася 18 мая ў Пскове, былі трансгранічныя зносіны па чыгунцы. Дзмітрый Крутой нагадаў, што ў якасці пілотнага праекта быў адкрыты авіярэйс паміж Псковам і Мінскам. Субсідыі на яго выдзеліў расійскі рэгіён, аднак для вобласці прадаўжаць падтрымку такога праекта - фінансава няпроста. "Рэйс паспяховы, але праблема павінна вырашацца на федэральным і нашым рэспубліканскім узроўні, таму што толькі за кошт рэгіёна пацягнуць субсідзіраванне такіх авіяпералётаў немагчыма", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта і праанансаваў, што на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое таксама адбудзецца ў Пскове, гэта пытанне будзе ў парадку дня.
Таксама абмяркуюць і адкрыццё прыгарадных чыгуначных маршрутаў з Пскоўскай вобласці ў Віцебскую. Дзмітрый Крутой адзначыў, што з 2 красавіка ажыццяўляюцца чыгуначныя перавозкі паміж Смаленскам і Віцебскам, Оршай, яны запатрабаваны, аднак патрэбны час, каб прааналізаваць, наколькі яны эканамічна выгадныя. "Няма фактычных лічбаў па запаўняльнасці гэтых паяздоў, трэба, каб прайшоў хаця б адзін сезон - да канца года або хаця б да канца восені, каб мы маглі палічыць запатрабаванасць гэтага напрамку. Грошы на субсідзіраванне ёсць", - праінфармаваў Дзмітрый Крутой.
Ён адзначыў, што цяпер абмяркоўваюцца праекты па стварэнні маршрутаў паміж Вялікімі Лукамі і Полацкам і Віцебскам, а таксама паміж Бранскам і Гомелем. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі даведаўся ў губернатара Пскоўскай вобласці Міхаіла Вядзернікава, што попыт на паездкі з Вялікіх Лук у прыгранічны Віцебскі рэгіён вельмі высокі. "Другім этапам будзем пачынаць супрацоўніцтва з Пскоўскай вобласцю, - падкрэсліў Дзмітрый Крутой. - Задача нашых чыгуначных ведамстваў - зрабіць прывабным маршрут прыгарадных электрычак. Я думаю, гэта будзе запатрабаваны інструмент, таму што гэта запыт нашых грамадзян".-0-