Сцяг Панядзелак, 13 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 студзеня 2024, 19:40

Мінэканомікі растлумачыла парадак прыняцця рашэння аб неналічэнні амартызацыі

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі растлумачыла палажэнні пастановы Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 991 аб неналічэнні амартызацыі асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў у 2024 і 2025 гадах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Дакумент прыняты ўрадам для недапушчэння росту сабекошту прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) і зніжэння эфектыўнасці работы суб'ектаў гаспадарання. Пастановай устаноўлена права арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў прыняць рашэнне аб неналічэнні амартызацыі па ўсіх або асобных аб'ектах асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, што выкарыстоўваюцца імі ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Рашэнне можа быць прынята з 1 студзеня па 31 снежня 2024 года або з 1 студзеня па 31 снежня 2025-га ці на абодва названыя перыяды (для забеспячэння аднастайнасці ўліковай палітыкі на працягу кожнага справаздачнага года).

Прыняцце рашэнняў аб неналічэнні амартызацыі на іншыя тэрміны (асобныя месяцы, кварталы і да т.п.) не прадугледжана. Вярнуцца да налічэння амартызацыі ў поўным аб'ёме магчыма або з 1 студзеня 2025 года, або з 1 студзеня 2026-га.

Па аб'ектах асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў, прынятых да бухгалтарскага ўліку (уліку індывідуальнага прадпрымальніка) пасля 1 студзеня 2024 года, прымаецца рашэнне аб неналічэнні амартызацыі пачынаючы з месяца, што ідзе за месяцам прыняцця.

Выбар канкрэтнага пераліку аб'ектаў з ліку прымаючых удзел у прадпрымальніцкай дзейнасці, па якіх не налічваецца амартызацыя, ажыццяўляецца арганізацыямі і ІП самастойна. Рашэнне замацоўваецца унутраным распарадчым дакументам.

Нарматыўныя тэрміны службы (тэрміны карыснага выкарыстання) аб'ектаў асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў прадаўжаюцца на тэрмін, у якім налічэнне амартызацыі не ажыццяўлялася.

У выпадку, калі рашэнне прымаецца арганізацыямі, маёмасць якіх знаходзіцца ў дзяржуласнасці, долі (акцыі) у статутных фондах якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, яны абавязаны ў трохдзённы тэрмін паведаміць вышэйстаячым дзяржаўным органам.

Арганізацыям і ІП, якія прынялі да ўступлення ў сілу пастановы нумар 991 рашэнне аб неналічэнні амартызацыі па аб'ектах асноўных сродкаў у рамках рэалізацыі інвестыцыйных праектаў (пастанова Савета Міністраў ад 30 кастрычніка 2017 года нумар 802 "Аб неналічэнні амартызацыі па асноўных сродках і нематэрыяльных актывах у 2018 і наступных гадах"), прыняцце дадатковага рашэння не патрабуецца.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі