Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 мая 2024, 11:36

 У Беларусі завяршылі сяўбу цукровых буракоў

Фота з архіва
Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршылі сяўбу цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 1641,3 тыс. га - 69,4 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 587,7 тыс. га, што складае 95,5 працэнта да плана.

Яравы рапс пасеялі на плошчы 40,7 тыс. га, што складае 66 працэнтаў ад запланаваных аб'ёмаў, а цукровыя буракі - на 103,2 тыс. га (100 працэнтаў).

Кукурузу пасеялі на 683,6 тыс. га (55,8 працэнта ад плана), у тым ліку на зерне - на 95,1 працэнта. Бульбу пасадзілі на 10,37 тыс. га, або 62,1 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры - на 3,18 тыс. га (63,4 працэнта).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі