Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2024, 14:15

Халаднаватае надвор'е і невялікія ападкі абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі на вялікія майскія выхадныя

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажды, моцны вецер і да плюс 20 градусаў прагназуюць сіноптыкі ў Беларусі з 11 па 16 мая. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У мінулыя дні ў Беларусі істотна пахаладала, ды так, што сярэдняя за суткі 9 мая тэмпература паветра аказалася на 2-9 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму. Прычынамі сталі паўночныя вятры і паступленне халаднаватых паветраных мас з паўночных шырот. Вось і ў бліжэйшы час квітнеючы май прадоўжыць утрымліваць тэндэнцыю халоднага надвор'я. Начныя мінімумы па краіне будуць знаходзіцца ў межах ад плюс 1 да плюс 9 градусаў. Месцамі, дзе воблачнасці, якая перашкаджае начному выстуджванню, будзе няшмат, чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Дзённыя максімумы будуць знаходзіцца ў межах ад плюс 9-11 да плюс 16-17 градусаў, а па паўднёвым захадзе будзе на 1-2 градусы цяплей", - расказалі ў Белгідрамеце.

Пры гэтым на працягу прагназуемага перыяду пад пераважным уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ападкаў па рэспубліцы чакаецца няшмат, яны будуць кароткачасовымі і размяркоўвацца па тэрыторыі краіны нераўнамерна.

Так, у суботу, 11 мая, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 1 градуса па паўночным захадзе да плюс 9 па поўдні, удзень - ад плюс 10 да плюс 16.

У нядзелю, 12 мая, надвор'е будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём ва ўсходніх раёнах рэспублікі месцамі магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-5 градусаў, месцамі замаразкі - ад 0 да мінус 3. Удзень тэмпература паветра будзе ад плюс 9 градусаў па паўночным усходзе да плюс 18 па паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак, 13 мая, прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 1-6 градусаў, месцамі, а па паўночным усходзе ў многіх раёнах, будуць замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Удзень тэмпература - плюс 11-17, па паўднёвым захадзе - плюс 19.

У аўторак, 14 мая, месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя даджды. Ноччу чакаецца плюс 1-8, месцамі замаразкі да мінус 3 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 10-17, па паўднёвым захадзе - да плюс 19 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у сярэдзіне наступнага тыдня тэмпературны фон крыху павысіцца, у асноўным за кошт дзённых тэмператур, пры гэтым ночы па-ранейшаму будуць халаднаватымі, у асобных раёнах не выключана верагоднасць начных замаразкаў. Прагназуемыя кароткачасовыя дажджы будуць адзначацца лакальна.

У сераду, 15 мая, у асобных раёнах краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу прагназуецца плюс 1-8, месцамі магчымы замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў, удзень - плюс 12-19.

У чацвер, 16 мая, уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень у асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу сіноптыкі абяцаюць плюс 1-8 градусаў, месцамі магчымы замаразкі ад 0 да мінус 2. Днём чакаецца плюс 13-20 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі