Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2025, 13:23

Кіраўнік Нацбанка разлічвае на актывізацыю двухбаковых адносін з ААЭ ў банкаўскай сферы

Фота Нацбанка
Фота Нацбанка
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка правёў сустрэчу ў Мінску з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ААЭ ў Беларусі Ібрагімам Салімам Махамедам Аль-Мушарахам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацбанка.

Беларусь удзяляе значную ўвагу развіццю адносін з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, якія з'яўляюцца адным са стратэгічных партнёраў нашай краіны ў рэгіёне. Паміж дзяржавамі склаўся высокі ўзровень дружалюбных адносін як у палітычнай, так і гандлёва-эканамічнай сферах, сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што ў канцы чэрвеня 2025 года ў Мінску падпісаны пагадненне паміж урадамі Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый і пагадненне аб эканамічным партнёрстве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-ўдзельніцамі з аднаго боку і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі з другога. Пасля ўступлення ў сілу гэтых пагадненняў ААЭ стануць першай дзяржавай далёкага замежжа, з якой Беларусь адначасова стварае як зону свабоднага гандлю таварамі, так і зону свабоднага гандлю паслугамі.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку ў банкаўскай сферы.

Нацыянальны банк разлічвае на актывізацыю ўсяго комплексу двухбаковых адносін з разуменнем таго, што ў абедзвюх краін няма пытанняў, якія не могуць быць вырашаны, падкрэсліў Раман Галоўчанка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі