Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2025, 16:49

Калійныя ўгнаенні і сельгастэхніка. Якія беларускія тавары экспартуюцца ў В'етнам
 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ірына Іванова ў час Беларуска-В'етнамскага бізнес-форуму ў Мінску расказала журналістам, якія беларускія тавары экспартуюцца ў В'етнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску праходзіць Беларуска-В'етнамскі бізнес-форум, пасля якога пройдуць таксама двухбаковыя перагаворы. "Мы раскажам, як працаваць у Беларусі, як выходзіць на беларускі рынак. І прадставім поспехі, якія ў нас ужо ёсць. Мы хоць і ў пачатку шляху, але ў нас ужо ёсць чым пахваліцца - падпісаны кантракты, вядзецца работа. Так, недастаткова. Мы лічым, што тавараабарот павінен павялічвацца. Таму сёння глабальная дэлегацыя з больш як 20 кампаній прыехала ў Мінск. І ў іх намечаны вельмі плённыя перагаворы", - расказала Ірына Іванова.

"Беларусь экспартуе калійныя ўгнаенні, сельскагаспадарчую тэхніку, прадукцыю дрэваапрацоўкі, аптычныя прыборы і інтэгральныя схемы. В'етнам у сваю чаргу ўмацоўвае свае пазіцыі на нашым рынку дзякуючы пастаўкам аўтакампанентаў, рысу, морапрадуктаў і, вядома, легпрама, - адзначыла Ірына Іванова. - Мы бачым вялікі патэнцыял у фармацэўтыцы, ІТ, лагістыцы, сумесных навуковых распрацоўках, а таксама ў харчовай прамысловасці".

Намеснік гендырэктара адзначыла, што на палях бізнес-форуму будзе падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Цэнтрам садзейнічання гандлю і інвестыцыям. "Я ўпэўнена, што гэта надасць імпульс у развіцці двухбаковых адносін, а таксама паслужыць нашаму візіту ў адказ у В'етнам", - падкрэсліла Ірына Іванова.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі