Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 красавіка 2020, 16:32

Беларусь купіла першую партыю нафты ў Saudi Aramco

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь купіла першую партыю нафты ў нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Закуплена першая партыя нафты ў Saudi Aramco. Гэта 80 тыс. т. Чакаем танкер з нафтай у Клайпедскім порце 11 мая", - расказаў Аляксандр Цішчанка.

Што датычыцца далейшых планаў па куплі нафты ў Saudi Aramco, то прэс-сакратар адзначыў: "Рынак пакажа, як будзем дзейнічаць далей".

Як паведамлялася, Беларусь у маі плануе атрымаць з РФ 1,13 млн т нафты, работа з альтэрнатыўнымі крыніцамі прадоўжыцца. Аб'ёмы будуць вызначацца зыходзячы з кан'юнктуры ўнутранага і знешняга рынкаў.

У красавіку Беларусь атрымала амаль 2 млн т нафты. З іх 1,56 млн т - гэта расійскія пастаўкі трубаправодным і чыгуначным транспартам. Астатні аб'ём - танкерныя пастаўкі і ўласная здабыча.

У красавіку пастаўкі ў Беларусь аднавілі буйныя расійскія нафтавыя кампаніі. Акрамя таго, у красавіку для Мазырскага НПЗ праз порт Адэсы была пастаўлена партыя азербайджанскай нафты, у ААТ "Нафтан" - партыя нарвежскай нафты з перавалкай у Клайпедскім порце. Абодва танкеры - па 85 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі