Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 кастрычніка 2020, 15:05

Пратэстуючыя фермеры блакіруюць дарогі ў Польшчы

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пратэстуючыя фермеры ў калонах сельгастэхнікі 21 кастрычніка перакрываюць дарогі па ўсёй Польшчы. Аб гэтым паведамляе польскі інфармацыйны партал радыё RMF FM.

Фермеры перакрываюць дарогі нацыянальнага і правінцыяльнага значэння. Калоны тэхнікі рухаюцца з мінімальнай скорасцю. Паводле даных партала, цяжкасці на трасах 21 кастрычніка чакаюцца ў больш як 200 населеных пунктах Польшчы. На гэты момант фермеры на трактарах ужо заблакіравалі дзясяткі дарог у Лодзінскім, Варміньска-Мазурскім, Люблінскім, Апольскім, Свентакшыскім і Куяўска-Паморскім ваяводствах, у Падляссі і Памераніі.

Фермеры ўжо больш за месяц выступаюць супраць новага законапраекта аб абароне жывёл, які падрыхтавала партыя "Закон і справядлівасць" (ЗіС). Законапраект уключае ў тым ліку забарону на развядзенне пушных звяроў, выкарыстанне жывёл у забаўляльных і відовішчных мэтах, рытуальны забой. Новы закон забараняе трымаць хатніх жывёл на пастаяннай прывязі і выкарыстоўваць шыпаваныя ашыйнікі. У выпадку часовага трымання жывёлы на прывязі даўжыня павадка або ланцуга павінна быць не менш як 6 м, а плошча памяшкання або тэрыторыі для трымання павінна складаць не менш як 20 кв.м.

Як паведамляе польскі партал Top Agrar, на гэтым тыдні фермеры раскідвалі гной і салому перад дамамі дэпутатаў і сенатараў, якія падтрымалі законапраект аб абароне жывёл. Таксама пратэстуючыя развешваюць побач з месцамі пражывання дэпутатаў плакаты з надпісам "Тут жыве здраднік вёскі".

Акцыю пратэсту на дарогах польскія фермеры праводзілі ўжо 7 кастрычніка. А 30 верасня некалькі соцень дэманстрантаў прыбылі ў Варшаву пад лозунгам "Фермерская забастоўка! Мы будзем абараняць польскую вёску!" Незадоўга да гэтага фермеры змясцілі перад Сеймам Польшчы 356 качаноў капусты: на іх былі наклеены таблічкі з імёнамі 356 дэпутатаў, якія падтрымалі законапраект аб абароне жывёл на парламенцкім галасаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі