20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 21 мая на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны - град. У сувязі з гэтым у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны магчымы град. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночнай чвэрці 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла, днём будзе ад 18 градусаў па паўночным захадзе да 31 градуса па ўсходзе.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор'і глядзіце ў праграме АНТ "Метэагід" на videobel.by.-0-