Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі засеяна 95 працэнтаў плошчаў яравых культур, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Паводле аператыўных даных на 20 мая, яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 2187 тыс. га, што складае 95 працэнтаў ад агульнай плошчы сяўбы ў памеры 2294 тыс. га", - сказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей засеяна: у Брэсцкай - 424 тыс. га (100 працэнтаў ад плана), Гродзенскай - 323 тыс. га (97 працэнтаў), Мінскай - 484 тыс. га (97 працэнтаў), Віцебскай - 281 тыс. га (92 працэнты), Магілёўскай - 304 тыс. га (92 працэнты), Гомельскай - 371 тыс. га (89 працэнтаў).
Кукурузай ва ўсіх рэгіёнах засеяна 1179 тыс. га, што складае 92 працэнты ад плана ў памеры 1283 тыс. га.
Пасеяна грэчкі 8 тыс. га, што складае 62 працэнты ад плана ў памеры 14 тыс. га. Проса пасеяна амаль 4 тыс. га, што складае 47 працэнтаў ад планавых плошчаў у памеры 8 тыс. га.
Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу ўнесена больш за 46 млн т, што складае 84 працэнты да вывезенага.
Бульба ва ўсіх рэгіёнах краіны пасаджана на плошчы 21 тыс. га, што складае 93 працэнты ад плана ў памеры 22 тыс. га. У разрэзе абласцей пасаджана ад планавых плошчаў: у Магілёўскай - 105 працэнтаў, Гродзенскай - 100 працэнтаў, Гомельскай - 97 працэнтаў, Мінскай - 92 працэнты, Брэсцкай - 91 працэнт, Віцебскай - 69 працэнтаў.
Агароднінных культур (капуста, буракі, морква і інш.) пасеяна на плошчы больш як 6 тыс. га, што складае 83 працэнты ад плана ў памеры 8 тыс. га.-0-