Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2026, 19:59

"Белавія" паведамляе аб змяненнях у графіку вылетаў некаторых рэйсаў

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У графіку вылетаў некаторых рэйсаў на гэтым тыдні адбудуцца змяненні. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кампаніі "Белавія".

Па тэхнічных прычынах скарэкціраваны час вылету і прылёту асобных рэйсаў на сёння і ў бліжэйшыя даты.

"Перад выездам у аэрапорт удакладняйце актуальны расклад на старонцы "Табло вылету/прылёту" на сайце belavia.by або на аналагічнай старонцы Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", - паведамілі ў прэс-службе.

Пасажыраў просяць улічваць магчымыя карэкціроўкі пры планаванні падарожжаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі