Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 мая 2026, 15:58

ЕАЭС і Пакістан у перспектыве могуць стварыць зону свабоднага гандлю

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) на пасяджэнні 20 мая прыняў распараджэнне аб фарміраванні сумеснай даследчай групы па вывучэнні пытання аб мэтазгоднасці заключэння пагаднення аб свабодным гандлі з Ісламскай Рэспублікай Пакістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў гандлёвым блоку ЕЭК.

З боку Еўразійскага эканамічнага саюза склад групы будзе сфарміраваны з прапанаваных краінамі ЕАЭС кандыдатур, а таксама прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Папярэдні аналіз паказвае, што патэнцыяльны пераход на прэферэнцыйны гандлёвы рэжым можа стварыць для нас устойлівыя канкурэнтныя перавагі на рынку Пакістана ў адносінах да шэрага сельскагаспадарчых тавараў, прадукцыі металургіі, вугальнай, цэлюлозна-папяровай і хімічнай прамысловасці. Адначасова ён можа дапамагчы дыверсіфікаваць таварапатокі, дазволіўшы партнёру павялічыць экспарт свежых фруктаў, агародніны, гатовых прадуктаў харчавання і асобных катэгорый прамысловых тавараў", - пракаменціраваў рашэнне член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Інтарэсы Беларусі ў Савеце ЕЭК, пасяджэнне якога прайшло ў рэжыме відэасувязі, прадстаўляе віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі