Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін. Фота РІА Навіны
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін па выніках расійска-кітайскіх перагавораў прынялі сумесную Дэкларацыю аб станаўленні шматпалярнага свету і міжнародных адносін новага тыпу. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Раней памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў у размове з журналістамі назваў гэты дакумент канцэптуальным.
Акрамя таго, лідары РФ і КНР падпісалі сумесную заяву аб далейшым умацаванні ўсёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння, а таксама аб паглыбленні адносін добрасуседства, дружбы і супрацоўніцтва. Гэта масіўны праграмны дакумент, у якім вызначаны магістральныя шляхі развіцця ўсяго комплексу шматпланавых двухбаковых сувязей РФ і КНР, адназначнае агульнае бачанне надзённых пытанняў міжнароднага парадку дня і асноўныя фарматы ўзаемадзеяння ў сусветных справах.
Пуцін па выніках перагавораў заявіў, што грунтоўна абмеркаваў з Сі Цзіньпінам актуальныя міжнародныя пытанні. Ён таксама сказаў, што Масква і Пекін салідарна выступаюць у абарону міжнароднага права, прыхільныя да незалежнай і самастойнай палітыкі.
Паводле слоў расійскага лідара, Расія і Кітай з'яўляюцца адзін для аднаго важнымі гандлёвымі партнёрамі. Пры гэтым гандаль РФ і КНР абаронены ад знешняга ўплыву і негатыўных тэндэнцый на глабальных рынках.
Расія гатова і далей прадаўжаць бесперабойныя пастаўкі нафты і газу ў Кітай, сказаў Пуцін.-0-