Фота БУТБ
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і кітайская правінцыя Ганьсу будуць развіваць біржавы вектар гандлю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Па выніках удзелу прадстаўнікоў БУТБ у перагаворах з дэлегацыяй дзелавых колаў кітайскай правінцыі Ганьсу намечаны рэперныя кропкі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы біржавога гандлю. Сустрэча прайшла на базе індустрыяльнага парка "Вялікі камень", сабраўшы шырокі пул бізнесу з Беларусі і КНР.
З улікам профілю кампаній, якія ўвайшлі ў склад кітайскай дэлегацыі, найбольш перспектыўнымі напрамкамі ўзаемадзеяння вызначаны ўзаемныя пастаўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі, а таксама закупкі абсталявання для харчовай прамысловасці.
"У параўнанні са студзенем - красавіком мінулага года біржавы тавараабарот Беларусі і Кітая ў сегменце АПК вырас больш чым у пяць разоў, да $28,2 млн, што сведчыць аб высокай цікавасці вытворцаў і спажыўцоў сельгаспрадукцыі дзвюх краін у актывізацыі супрацоўніцтва па біржавым трэку", - заявіў намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Герман Пузырны ў ходзе абмеркавання мгчымасцей інтэграцыі біржавой платформы ў збытавую і закупачную стратэгіі прадпрыемстваў правінцыі Ганьсу.
Паводле слоў прадстаўніка біржы, на сёння львіная доля здзелак з прадукцыяй аграпрамысловага комплексу прыпадае на такія пазіцыі, як ільняное валакно, мясапрадукты, пушніна-футравая сыравіна, сухая малочная сыроватка і сметанковае масла, пры гэтым таварная наменклатура пастаянна пашыраецца.
"Прыцягненне на біржавую пляцоўку імпарцёраў і экспарцёраў з правінцыі Ганьсу пасадзейнічае далейшай дыверсіфікацыі таварнай структуры беларуска-кітайскага біржавога гандлю і дасць магчымасць павялічыць яго аб'ёмы як у натуральным, так і грашовым выражэнні. Прымяненне біржавых інструментаў на міжрэгіянальным узроўні павінна станоўча адбіцца на дынаміцы беларуска-кітайскага біржавога тавараабароту", - лічыць Герман Пузырны.
У рамках кантактна-кааперацыйнай біржы адбыліся індывідуальныя сустрэчы з удзельнікамі кітайскай дэлегацыі, па выніках якіх гатоўнасць акрэдытавацца на БУТБ для рэалізацыі сваёй прадукцыі на біржавых таргах па секцыях "Сельгаспрадукцыя" і "Прамысловыя і спажывецкія тавары" выказалі шэраг вытворцаў тэхналагічнага абсталявання, насення для сяўбы, харчовай сыравіны і бакалеі. Акрамя таго, дасягнуты дамоўленасці аб выкарыстанні біржавога механізму для арганізацыі паставак у правінцыю Ганьсу беларускай малочнай прадукцыі і кармавых дабавак.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-