Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 мая 2026, 09:04

Сенат ЗША ўпершыню падтрымаў рэзалюцыю аб спыненні вайны з Іранам 

Фота АР
Фота АР
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенат Кангрэса ЗША ў час працэдурнага галасавання ўпершыню падтрымаў рэзалюцыю, якая фактычна прадпісвае вашынгтонскай адміністрацыі спыніць ваенныя дзеянні супраць Ірана. Трансляцыю вёў 19 мая тэлеканал C-SPAN, інфармуе ТАСС.

У падтрымку гэтага дакумента выказаліся 50 заканадаўцаў, супраць - 47. Разам з большасцю прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі за рэзалюцыю прагаласавалі рэспубліканцы Рэнд Пол (ад штата Кентукі), Ліза Муркоўскі (ад Аляскі), Сюзан Колінз (ад Мэна) і Біл Кэсідзі (ад Луізіяны). Адзіным дэмакратам, які яе не падтрымаў, стаў Джон Фетэрман (ад Пенсільваніі).

Раней верхняя палата Кангрэса ў час аналагічных галасаванняў сем разоў адхіляла гэты дакумент. Газета The Hill падкрэслівае, што нават у выпадку, калі рэзалюцыя па выніках фінальнага галасавання будзе адобрана Сенатам, а потым і Палатай прадстаўнікоў Кангрэса, прэзідэнт краіны Дональд Трамп накладзе на яе вета.

ЗША і Ізраіль пачалі вайну супраць Ірана 28 лютага. 7 красавіка амерыканскі лідар аб'явіў аб двухтыднёвым узаемным спыненні агню з ісламскай рэспублікай. Паводле даных іранскага боку, за 40 дзён вайны ў выніку амерыкана-ізраільскіх удараў загінулі 3375 іранцаў. 11 красавіка дэлегацыі Тэгерана і Вашынгтона правялі перагаворы ў Ісламабадзе, аднак не дасягнулі пагаднення па пытанні аб доўгатэрміновым урэгуляванні канфлікту з-за шэрага супярэчнасцей. 21 красавіка прэзідэнт ЗША заявіў аб намеры прадоўжыць рэжым спынення агню з Іранам. Як паведаміла іранскае дзяржаўнае тэлебачанне, Тэгеран не мае намеру прызнаваць аб'яўленае Вашынгтонам у аднабаковым парадку прадаўжэнне гэтага рэжыму і будзе дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі.

1 мая кіраўнік амерыканскай адміністрацыі афіцыйна інфармаваў кіраўніцтва Кангрэса ЗША аб тым, што Белы дом лічыць вайну з Іранам закончанай. Аднак гэты крок, мяркуючы па ўсім, тлумачыўся галоўным чынам неабходнасцю выконваць палажэнні нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе прымяненне Узброеных сіл ЗША ў канфліктах за мяжой.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі