Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2026, 18:07

Саўмін зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве з Алжырам у галіне навуковых даследаванняў

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Алжыра ў галіне навуковых даследаванняў, тэхналагічнага развіцця і інавацый. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Пагадненне падпісана 3 снежня 2025 года ў Алжыры ў рамках візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У пагадненні вызначаны прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва: лічбавыя тэхналогіі і штучны інтэлект, інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, біялагічныя, хіміка-фармацэўтычныя і медыцынскія тэхналогіі, інавацыйныя тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе і харчовай прамысловасці і іншыя.

Прадугледжана стварэнне сумеснай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, рэалізацыя сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, абмен вучонымі, экспертамі, даследчыкамі, аспірантамі, а таксама ўдзел у навуковых мерапрыемствах (канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах, стажыроўках).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі