Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
20 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Юным журналістам і блогерам важна разумець, што яны ствараюць кантэнт не толькі для сябе, а для ўсіх беларусаў. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр інфармацыі Дзмітрый Жук у час першага абласнога медыяфоруму юных журналістаў і блогераў "Голас пакалення: новы кантэнт" у Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Моладзь рэгіёна прэзентавала сёння свае медыйныя праекты. Сярод іх школьная друкаваная газета, радыё, медыяцэнтры і сапраўдныя тэлестудыі. Юнакі і дзяўчаты пішуць тэксты, рыхтуюць эфіры, запісваюць падкасты і напаўняюць сацсеткі сваім кантэнтам.
З прэзентацыяй праектаў азнаёміліся міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. На кожнай лакацыі юнакі і дзяўчаты задавалі гасцям пытанні, запісвалі інтэрв'ю і ролікі, рабілі сэлфі і дарылі памятныя падарункі. Гаварылі шмат аб чым, госці дзяліліся і асабістымі гісторыямі. Напрыклад, Дзмітрый Жук расказаў, што ў журналістыку прыйшоў у 25 гадоў, а яны ўжо, у такім юным узросце.
"Гэта класная і цікавая справа, якая дакладна не зробіць ваша жыццё сумным. Адзінае, аб чым вас прашу, - кожнае ваша інтэрв'ю, ролік павінны несці дабро, - падкрэсліў ён. - Ёсць адна запаведзь, аднолькавая і для журналіста, і для ўрача, - не нашкодзь. Памятайце, што той кантэнт, які вы ствараеце, робіце не для сябе, а для ўсіх нас, беларусаў".
Міністр інфармацыі высока ацаніў фармат форуму. "Галоўнае, што гэта падабаецца дзецям, - адзначыў ён. - І, ведаеце, яны гавораць аб вельмі сур'ёзных рэчах, аб якіх часам мы, дарослыя, пабойваемся сказаць. І нам у нечым трэба прыглядацца і прыслухоўвацца, не забываць, што ўсё ж дарослы чалавек - гэта добры настаўнік для дзяцей".
Моладзь рэгіёна прэзентавала сёння свае медыйныя праекты. Сярод іх школьная друкаваная газета, радыё, медыяцэнтры і сапраўдныя тэлестудыі. Юнакі і дзяўчаты пішуць тэксты, рыхтуюць эфіры, запісваюць падкасты і напаўняюць сацсеткі сваім кантэнтам.
З прэзентацыяй праектаў азнаёміліся міністр інфармацыі Дзмітрый Жук, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. На кожнай лакацыі юнакі і дзяўчаты задавалі гасцям пытанні, запісвалі інтэрв'ю і ролікі, рабілі сэлфі і дарылі памятныя падарункі. Гаварылі шмат аб чым, госці дзяліліся і асабістымі гісторыямі. Напрыклад, Дзмітрый Жук расказаў, што ў журналістыку прыйшоў у 25 гадоў, а яны ўжо, у такім юным узросце.
"Гэта класная і цікавая справа, якая дакладна не зробіць ваша жыццё сумным. Адзінае, аб чым вас прашу, - кожнае ваша інтэрв'ю, ролік павінны несці дабро, - падкрэсліў ён. - Ёсць адна запаведзь, аднолькавая і для журналіста, і для ўрача, - не нашкодзь. Памятайце, што той кантэнт, які вы ствараеце, робіце не для сябе, а для ўсіх нас, беларусаў".Міністр інфармацыі высока ацаніў фармат форуму. "Галоўнае, што гэта падабаецца дзецям, - адзначыў ён. - І, ведаеце, яны гавораць аб вельмі сур'ёзных рэчах, аб якіх часам мы, дарослыя, пабойваемся сказаць. І нам у нечым трэба прыглядацца і прыслухоўвацца, не забываць, што ўсё ж дарослы чалавек - гэта добры настаўнік для дзяцей".
Таксама Дзмітрый Жук падкрэсліў, што ў сучасным свеце нельга ігнараваць тое, як развіваюцца сацыяльная і медыясфера. "Мяняецца асяроддзе спажывання (інфармацыі. - Заўвага БЕЛТА), мяняюцца густы і стылі, - сказаў ён. - Усюды, у TikTok, Telegram, мы глядзім на дзве рэчы: сэнсы і эмоцыі. І нас прыцягваюць патрэбныя сэнсы і яркія эмоцыі. Іх ствараць, расказваючы аб тым, як жывуць беларусы, - напэўна, першарадная задача нават для дарослых і прафесійных журналістаў. А юнакі і дзяўчаты проста цудоўныя і шчырыя".-0-
Фота Алега Файніцкага
