21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг еўрапейскіх авіякампаній прыпыняе палёты ва Украіну, паведамляе ўкраінскае выданне "Страна".
Так, буйнейшая нямецкая авіякампанія Lufthansa паведаміла, што прыпыняе палёты ва Украіну з 21 да 28 лютага.
Austrian Airlines ("Аўстрыйскія авіялініі") з 20 лютага прыпыніла палёты ў Кіеў і Адэсу.
Аб адмове палётаў ва Украіну да 28 лютага аб'явіла авіякампанія Swiss Airlines ("Швейцарскія авіялініі"). Авіякампанія таксама адмовілася ад транзітных палётаў над Украінай.
Авіякампанія SAS ("Скандынаўскія авіялініі") заявіла аб спыненні палётаў над паветранай прасторай Украіны ў перыяд з 20 па 27 лютага. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі Фрэі Анаматц, рэйсы з Капенгагена ў Пекін і Шанхай зменяць маршруты.
Такія рашэнні былі прыняты авіякампаніямі на фоне абвастрэння сітуацыі на Данбасе.-0-
