Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2026, 09:12

УЦВГД: Лукашэнка ўзначаліў рэйтынг даверу ў РФ сярод лідараў краін былога СССР

Фота з архіва
Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка займае першае месца па ўзроўні даверу расіян лідарам постсавецкіх дзяржаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя даследавання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі.

Згодна з даследаваннем, першы радок рэйтынгу займае Аляксандр Лукашэнка - лідар па даверы (75 працэнтаў), за дзесяць гадоў рост паказчыка склаў 10 працэнтных пунктаў. На другім месцы прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў - 25 працэнтаў. Паказчык даверу лідару Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву склаў 8 працэнтаў, прэм'ер-міністру Арменіі Ніколу Пашыняну - 7 працэнтаў. Па 5 працэнтаў набралі лідары Азербайджана, Грузіі і Кыргызстана, па 4 працэнты - лідары Туркменістана, Таджыкістана і Малдовы.

Ацэнкі даверу складаюцца з некалькіх складнікаў: інфармацыйнай прысутнасці, танальнасці інфармацыі і агульнага стаўлення да краіны. Апытанне праводзілася ў красавіку 2026 года. У ім прынялі ўдзел 1,6 тыс. расіян ва ўзросце ад 18 гадоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі