Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханс Клюге разлічвае на далучэнне Беларусі да COVAX - сусветнай ініцыятывы, накіраванай на забеспячэнне роўнага доступу да вакцын ад COVID-19. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.