Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з курсам беларускага рубля пакуль стабільная, яго ўмацаванню апошнім часам садзейнічаў шэраг фактараў, але ў далейшым не выключана невялікае аслабленне. Аб гэтым старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка заявіў журналістам тэлеканала "Першы інфармацыйны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне, наколькі доўгачасовы трэнд на ўмацаванне беларускага рубля, кіраўнік Нацбанка сказаў: "Сітуацыя пакуль стабільная. На курс рубля ўплываюць у першую чаргу рыначныя фактары, якія, зразумела, звязаны з геапалітычнымі. Я ўжо неаднаразова гаварыў, што мы не гуляем спецыяльна супраць долара, не аслабляем рубель, не ўмацоўваем рубель. Таму пакуль сітуацыя на рынку складваецца такая. Думаю, што яна цалкам задавальняе галоўным чынам беларускіх экспарцёраў, якія прадаюць прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю".
"Цяпер і аб'ектыўныя фактары (аказваюць уплыў на курс рубля. - Заўвага БЕЛТА), такія як падатковы перыяд. Гэта значыць прапанаванне валюты даволі высокае на рынку. Таму, адпаведна, курс рэагуе такім чынам. У далейшым, напэўна, можна чакаць невялікага аслаблення курса рубля. Але рэзкіх нейкіх перападаў мы не прагназуем", - заявіў Раман Галоўчанка.-0-