Беларускі прамыслова-інавацыйны форум адкрыўся ў Мінску 28 верасня. Гэта мерапрыемства - спалучэнне міжнародных спецыялізаваных выставак "ТэхІнаПрам", "Прафзварка", "Хімія. Нафта і газ", на якіх прадстаўлены экспазіцыі тэхналогіі і інавацыі ў прамысловасці, а таксама насычаная дзелавая праграма. Акцэнт форуму традыцыйна робіцца на сучасных навінках прамысловай прадукцыі, новых тэхналогіях і развіцці міжнародных сувязей.