Сцяг Серада, 11 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 студзеня 2026, 10:01

Беларускія энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне ў населеных пунктах, якія пацярпелі ад непагоды

Фота ДВА "Белэнерга"
Фота ДВА "Белэнерга"
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне ў населеных пунктах, якія пацярпелі ад разгулу стыхіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДВА "Белэнерга". 

За мінулыя суткі электразабеспячэнне было парушана ў 227 населеных пунктах. Больш за ўсё адключэнняў зафіксавана ў Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Лініі электраперадачы пашкоджаны з-за наліпання снегу і абледзянення. 

"Энергетыкі працуюць у кругласутачным рэжыме для аператыўнай ліквідацыі тэхналагічных парушэнняў. Па стане на 8.00 задзейнічана 19 аварыйных брыгад (у агульнай колькасці каля 60 чалавек) і 20 адзінак тэхнікі", - адзначылі ў "Белэнерга". 
   
Электразабеспячальныя арганізацыі прадаўжаюць бесперапынна маніторыць сітуацыю. Грамадзянам рэкамендуюць у выпадку знаходжання абарваных правадоў ЛЭП не падыходзіць да іх бліжэй як на 8 м і неадкладна паведаміць аварыйным службам па нумарах 115 і 144.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі