Блажэннейшы Патрыярх Святога Града Іерусаліма і ўсёй Палесціны Феафіл III і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч.Фота МЗС Беларусі
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў рэгіёне і пытанні актывізацыі гуманітарных кантактаў абмеркаваны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі Юрыя Ярашэвіча з Блажэннейшым Патрыярхам Святога Града Іерусаліма і ўсёй Палесціны Феафілам III. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час сустрэчы Юрый Ярашэвіч адзначыў увагу Блажэннейшага Патрыярха да Беларусі, падкрэсліўшы важнасць умацавання духоўных сувязей і традыцый, што аб'ядноўваюць народы, і выказаў глыбокую ўдзячнасць за пастаянную падтрымку паломнікаў, якія наведваюць Святую Зямлю.
"Беларускі дыпламат таксама звярнуўся з просьбай аказаць садзейнічанне беларускай дэлегацыі ва ўдзеле ў цырымоніі сыходжання Жыватворнага агню ў Вялікую суботу. Патрыярх Феафіл III, у сваю чаргу, перадаў найлепшыя пажаданні Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Веніяміну, а таксама выказаў гатоўнасць наведаць Беларусь з візітам", - расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмяняліся меркаваннямі аб бягучай сітуацыі ў рэгіёне, абмеркавалі аднаўленне прамых авіязносін паміж Беларуссю і Ізраілем, якія дадуць магчымасць актывізаваць паломніцкія і гуманітарныя кантакты, уключаючы візіты дэлегацый высокага ўзроўню.-0-