Стагоддзямі перадаваліся з пакалення ў пакаленне і захаваліся да нашых дзён народныя абрады, якія да гэтага часу праводзяцца ў дзень памінання святога Іліі. Карэспандэнты БЕЛТА адправіліся ў аграгарадок Кадзіна Магілёўскага раёна, каб азнаёміцца з народнымі традыцыямі.
Рэканструкцыя народных абрадаў дапамагае захаваць і перадаць будучым пакаленням памяць пра багатае духоўнае жыццё нашых продкаў.