Прыёмачная камісія пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Юрыя Назарава падпісала акт прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу першага энергаблока Беларускай АЭС.
Рашэнне камісіі грунтуецца на станоўчых заключэннях наглядных органаў і рабочай камісіі БелАЭС, а таксама на падставе выдадзенай МНС ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока.