У гістарычным цэнтры Віцебска з'явілася новая знакамітасць: кожны дзень па пешаходных вуліцах у раёне ратушы і праваслаўных храмаў гуляе лама Апу. Лама з'явілася на свет у віцебскім заапарку 16 студзеня ў моцныя маразы. Пры нараджэнні, каб ён не замёрз, яго давялося забраць у кабінет дырэктара заапарка. Вярнуць Апу ў вальер да бацькоў так і не ўдалося, з таго часу малыш жыве сярод людзей.