У Мінску з 3 па 5 чэрвеня адбудуцца міжнародная спецыялізаваная экалагічная выстаўка-форум Ecology Expo-2021 і XVI Рэспубліканскі экалагічны форум "Уключэнне грамадзянскай супольнасці ў прыняцце экалагічных рашэнняў". Мерапрыемствы праводзяцца для кансалідацыі і актывізацыі грамадства ў вырашэнні экалагічных праблем, максімальнага ўключэння насельніцтва ў экалагічны рух, садзейнічання каардынацыі намаганняў па дасягненні МУР.