Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч падкрэсліла, што менавіта прышчэпкі з'яўляюцца найважнейшым кампанентам у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Сумесна з медыцынскімі работнікамі разгорнута вялікая работа па вакцынацыі ў сацыяльнай галіне.
Першай вакцынай ад каранавіруса "Спадарожнік V", якая выраблена на РУП "Белмедпрэпараты", прышчапіліся сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч і яе намеснік Іван Лаўрыновіч.