Сцяг Перамогі і зямлю з Кургана Славы падымуць на найвышэйшую кропку планеты. Старт акцыі быў дадзены 7 красавіка на вяршыні Кургана Славы, дзе спартсменам-альпіністам перададзены копія Сцяга Перамогі, Дзяржаўны сцяг і капсула з зямлёй з Кургана Славы. Гэтыя сімвалы будуць дастаўлены на Эверэст.