Рэспубліканская добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 3 па 10 красавіка. Кампанія прымеркавана да Года народнага адзінства і ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.
Галоўная мэта акцыі "Тыдзень лесу" - прыцягнуць увагу да неабходнасці беражліва ставіцца да ляснога фонду. Таксама гэты год у лясной галіне праходзіць пад знакам Года лясных культур.