Няправільнае абыходжанне з газам можа прывесці да надзвычайных наступстваў. Як устанавіць газавы балон на дачным участку або ў прыватным доме? У першую чаргу, неабходна ведаць, што газавы балон нельга падключаць ўнутры жылога памяшкання, а знадворку ён абавязкова павінен знаходзіцца ў незгаральнай скрыні. Таксама неабходна ўлічваць, што ўстаноўка павінна знаходзіцца на вызначанай адлегласці ад аконных і дзвярных праёмаў.