Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абласныя спаборніцтвы "Снежны снайпер" збяруць у Барысаве больш за 280 удзельнікаў ад 10 да 15 гадоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінскім абласным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва.
Фінальны этап спаборніцтваў "Снежны снайпер" Мінскай вобласці пройдзе з 27 па 29 студзеня на тэрыторыі спартыўнага комплексу "Барысаў-Арэна". "У 2025 годзе тут быў уведзены ў эксплуатацыю новы спартыўны аб'ект - лыжаролерная траса з элементамі біятлона працягласцю да двух кіламетраў. Яна ўключае ў сябе 24 агнявыя рубяжы", - расказала дырэктар цэнтра Алеся Лобкіс.
Спаборніцтвы "Снежны снайпер" пройдуць 19-ы раз. "Да ўдзелу мы запрашаем вучняў школ, якія не заняты ў прафесійным спорце, але з'яўляюцца аматарамі біятлона. Для іх гэта ўнікальная магчымасць праверыць свае сілы і прадэманстраваць навыкі. Узроставы дыяпазон удзельнікаў (хлопчыкаў і дзяўчынак) - ад 10 да 15 гадоў, яны сфарміруюць малодшую, сярэднюю і старэйшую групы", - адзначыла Алеся Лобкіс.
У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі 23 раёнаў Мінскай вобласці, якія сталі пераможцамі адборачных тураў. "У фінале сустрэнуцца мацнейшыя - усяго больш за 280 удзельнікаў. А ў цэлым спаборніцтвамі на рэгіянальных этапах было ахоплена амаль 1,5 тыс. дзяцей, якія любяць біятлон", - дадала дырэктар цэнтра.
Ужо заўтра, 27 студзеня, на старт выйдуць хлопчыкі ўсіх трох узроставых груп, 28 студзеня паспаборнічаюць дзяўчынкі, а ў завяршальны дзень пройдзе эстафетная гонка.
Як падкрэсліла Алеся Лобкіс, "Снежны снайпер" пасля ўвядзення ў строй спецыялізаванай трасы, хутчэй за ўсё, атрымае пастаянную прапіску ў Барысаве.-0-