Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2026, 15:00

Зацверджаны пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх размесцяць у 2026 годзе 

Фота з архіва
Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам зацверджаны пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2026 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Фінансаванне распрацоўкі горадабудаўнічых праектаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. На гэтыя мэты на 2026 год прадугледжана Br6 346 856.

У пералік на гэты год уключана распрацоўка 12 схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі (горадабудаўнічыя праекты агульнага планавання) асобных раёнаў усіх абласцей рэспублікі (па дзве схемы ў кожнай вобласці) у сувязі з заканчэннем тэрмінаў рэалізацыі адпаведных горадабудаўнічых праектаў.

Згодна з Кодэксам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў горадабудаўнічы праект агульнага планавання кожныя пяць гадоў да заканчэння тэрміну рэалізацыі, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і горадабудаўнічым праектам, уносяцца змяненні, або распрацоўваецца новы праект у мэтах прывядзення яго ў адпаведнасць з заканадаўствам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі