Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 300 фур чакаюць уезду ў Літву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"На працягу двух сутак літоўскі бок не прымаў грузавы транспарт. У выніку перад пунктамі пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") сабралася 210 і 100 грузавікоў адпаведна", - адзначылі ў пагранічным ведамстве.
Акрамя таго, 10 фур чакаюць уезду ў Польшчу перад пунктам пропуску "Баброўнікі" (сумежны "Бераставіца").-0-