Парк высокіх тэхналогій ужо не раз хавалі ў некаторых СМІ, даючы змрочныя прагнозы. Але ён працуе, нягледзячы ні на што, і яшчэ парадуе краіну і здзівіць свет. Упэўненасць у гэтым выказаў журналістам дырэктар Адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.