Дранікі, бульбяныя бліны, дзеруны, бонды, аладкі, бабка, дранка. Стравы з бульбы ў Гродзенскай вобласці заўсёды карыстаюцца папулярнасцю. Карэспандэнты БЕЛТА з'ездзілі ў Шчучынскі раён і даведаліся аб асаблівасцях гатавання аднаго з рэцэптаў мясцовай папулярнай бульбяной стравы, якая разам з іншымі стала гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.