У вучэбна-доследным СВК "Путрышкі" Гродзенскага раёна пачалі нарыхтоўку кармоў з азімай свірэпіцы. Культура прызначана для атрымання самага ранняга зялёнага корму. Менавіта з яе пачынаецца корманарыхтоўчы канвеер практычна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах.