Літоўскія блогеры наведалі Беларускую АЭС. Для блогераў Літвы правялі экскурсію па вучэбна-трэніровачным цэнтры і цэнтральным пункце кіравання, а таксама вытворчай пляцоўцы БелАЭС. Гасцям паказалі пырскальныя басейны і транспартны партал будынка рэактара першага энергаблока, а таксама будынак турбіны другога энергаблока.