Народны майстар Беларусі Дамініка Кавалёнак - адна з чатырох сясцёр, якія адрадзілі традыцыю стварэння так званых гродзенскіх вербаў. Гэта тэхналогія занесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У відэасюжэце - майстар-клас па стварэнні велікоднай вярбы.