Задача грамадскіх аб'яднанняў у вышэйшых навучальных установах Беларусі ў тым, каб быць адным з праваднікоў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і ў цэлым ідэалогіі беларускай дзяржавы. Аб гэтым 15 красавіка заявіў журналістам рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта сенатар Алег Раманаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.