19 сакавіка на базе АМАП ГУУС Мінгарвыканкама адбылося адкрыццё патрыятычнага клуба "Арляняты. Нашчадкі Перамогі". Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Міхаіл Грыб, протаіерэй Фёдар Поўны. Таксама была арганізавана выстаўка ўзбраення і спецыяльнай міліцэйскай тэхнікі.