Беларусь і Расія маюць намер рэалізаваць саюзны праект у галіне выдавецкай дзейнасці. Аб гэтым расказаў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў падчас сустрэчы кіраўнікоў дэпартамента па архівах Міністэрства юстыцыі Беларусі, Нацыянальнага архіва Беларусі з кіраўніком Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэем Арцізавым.