Беларускія парламентарыі сустрэліся з сем'ямі з Украіны, якім давялося пакінуць дом. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў наведалі санаторый Гомельскага раёна, дзе размяшчаюцца бежанцы, перадалі ім матэрыяльную дапамогу. Таксама на рахунак Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа пералічаны сабраныя парламентарыямі Br10 тыс.