Украінская і расійская дэлегацыя праводзяць першыя перагаворы ў Беларусі.
Бакі праводзяць сустрэчу недалёка ад украінскай граніцы на беразе ракі Прыпяць у Гомельскай вобласці. З-за меркаванняў бяспекі месца сустрэчы не выдаецца. Але паміж сабой арганізатары перагавораў называюць яго "домік рыбака".
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў серыю кантактаў на вышэйшым узроўні па арганізацыі ў Беларусі мірных расійска-ўкраінскіх перагавораў.
Аляксандр Лукашэнка 27 лютага патэлефанаваў украінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму. Палітыкі дамовіліся, што ўкраінская дэлегацыя сустрэнецца з расійскай без папярэдніх умоў на ўкраінска-беларускай граніцы ў раёне ракі Прыпяць.