Прэс-цэнтр у алімпійскім горным кластары Чжанцзякоу прадаўжае сваю работу. Чжанцзякоу - папулярны лыжны курорт за 180 км на паўночны захад ад Пекіна. Дзякуючы новай чыгуначнай ветцы госці Алімпіяды змогуць за гадзіну трапіць у любы кластар. У Чжанцзякоу пройдуць спаборніцтвы па лыжных гонках, лыжным дваябор'і, біятлоне, скачках з трампліна і фрыстайле.