Кантынгент Калектыўных міратворчых сіл АДКБ вернецца з Казахстана ў пункты пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыі сваіх краін адразу пасля завяршэння контртэрарыстычнай аперацыі, для якой яны накіроўваліся. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, каменціруючы вынікі пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.