Вялікае навагодняе свята адбылося на Прызаводскай плошчы Мінскага трактарнага завода. Інтэрактыўнае шоу Дзядоў Марозаў і Снягурачак сабрала ў адзіным карагодзе больш за 70 казачных персанажаў. Перад гасцямі свята выступілі артысты Палаца культуры МТЗ і пераможцы завадскога конкурсу талентаў "Спявай, BELARUS!", а таксама папулярныя беларускія выканаўцы.